Адукацыйныя падарожжы Льва Сапегі і яго сыноў ва ўніверсітэты Германіі, Нідэрландаў і Італіі ў 1570–1630 гг. ; Educational travels of Lew Sapieha and his sons to the universities of Germany, the Netherlands and Italy in 1570–1630 / A. I. Kaltachenka ; Образовательные путешествия Льва Сапеги и его сыновей в университеты Германии, Нидерландов и Италии в 1570–1630 гг. / А. И. Колтаченко

Разгледжваюцца асаблівасці адукацыйных падарожжаў магнатаў Вялікага Княства Літоўскага ва ўніверсітэты Заходняй Еўропы ў другой палове XVI – першай палове XVII ст. на прыкладзе сям’і Сапегаў, у прыватнасці Льва Сапегі, Яна Станіслава Сапегі, Крыштофа Мікалая Сапегі і Казіміра Льва Сапегі. Раскрываюцца асаблівасці іх адукацыйных падарожжаў, а таксама ўплыў атрыманага навучання на будучую дзейнасць прадстаўнікоў роду. Адзначаецца, што традыцыя падарожжаў у еўрапейскія ўніверсітэты пачалася з Льва Сапегі, пра адукацыю якога вядома няшмат з-за адсутнасці архіваў роду ў другой палове XVI ст. Аднак... Mehr ...

Verfasser: Калтачэнка, А. І.
Dokumenttyp: Artikel
Erscheinungsdatum: 2023
Verlag/Hrsg.: Минск : БГУ
Schlagwörter: ЭБ БГУ::ОБЩЕСТВЕННЫЕ НАУКИ::История. Исторические науки
Sprache: unknown
Permalink: https://search.fid-benelux.de/Record/base-28809267
Datenquelle: BASE; Originalkatalog
Powered By: BASE
Link(s) : https://elib.bsu.by/handle/123456789/300280

Разгледжваюцца асаблівасці адукацыйных падарожжаў магнатаў Вялікага Княства Літоўскага ва ўніверсітэты Заходняй Еўропы ў другой палове XVI – першай палове XVII ст. на прыкладзе сям’і Сапегаў, у прыватнасці Льва Сапегі, Яна Станіслава Сапегі, Крыштофа Мікалая Сапегі і Казіміра Льва Сапегі. Раскрываюцца асаблівасці іх адукацыйных падарожжаў, а таксама ўплыў атрыманага навучання на будучую дзейнасць прадстаўнікоў роду. Адзначаецца, што традыцыя падарожжаў у еўрапейскія ўніверсітэты пачалася з Льва Сапегі, пра адукацыю якога вядома няшмат з-за адсутнасці архіваў роду ў другой палове XVI ст. Аднак шматлікія эпісталаграфічныя крыніцы дазваляюць з вялікай дакладнасцю рэканструяваць адукацыйныя падарожжы яго сыноў. Старэйшы сын Льва Сапегі, Ян Станіслаў, вучыўся ў Вільні, Браўнсбергу, Вюрцбургу, Парыжы, Падуі, здзейсніў падарожжа па Свяшчэннай Рымскай імперыі і Італіі. Ён займаўся вывучэннем права, рыторыкі, мовы, удасканальваў мастацтва публічных прамоў. Малодшыя сыны Льва Сапегі, Крыштоф Мікалай і Казімір Леў, пачалі сваю адукацыю ў Віленскай езуіцкай акадэміі, а затым наведалі Мюнхен, Інгальштат, Лёвен, Балонню і Падую. Акрамя таго, яны шмат часу правялі ў падарожжах па Іспанскіх Нідэрландах, дзе наведвалі ваенныя лагеры, назіралі за ходам Трыццацігадовай вайны і сустракаліся з іспанскімі арыстакратамі і ваеначальнікамі. Для рэканструкцыі падарожжаў былі выкарыстаны лісты маладых Сапегаў да бацькі, Лаўрэнція Касмоўскага (гувернёр Яна Станіслава), братоў адзін да аднаго і іншая карэспандэнцыя. Гэта дазволіла не толькі скласці падрабязны маршрут кожнага з сыноў Льва Сапегі, але і прасачыць логіку, хібы і перавагі кожнага падарожжа. Акрамя таго, гэта дало магчымасць даведацца пра хваробы Яна Станіслава і Крыштофа Мікалая, а таксама пра вялікія цяжкасці ў камунікацыі паміж Заходняй Еўропай і Вялікім Княствам Літоўскім у першай палове XVII ст. і шляхі вырашэння гэтага пытання. ; The article considers the features of educational travels of magnates of the Grand Duchy of Lithuania to universities of Western Europe in the ...